Cустрэча з будыйскай манашкай у дыскусійным клубе "Логас"

Buddha.by »
Ані Тэнзін Лхадзэ

Сябры! Запрашаем на чарговую сустрэчу “Логаса” – 5 снежня а 17.30 на нашым традыцыйным месцы ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага (Вiцебск). У гэты раз у нас будзе вельмі незвычайная госця:

Ані Тэнзін Лхадзэ (у свеце Таццяна Грэдзель) – адзіная беларуска, якая стала будыйскай манашкай (гецулмай) і атрымала ў 2011 годзе манаскія шлюбы ў самога Далай – Ламы XIV-га. Два з паловай гады яна пражыла ў будыйскім манастыры Долма Лінг ў Індыі. Раз у год наведвае сваякоў у Беларусі, і ў чарговы прыезд пагадзілася выступіць ў нашым клубе.

Ані Тэнзін Лхадзэ распавядзе пра будызм увогуле, пра свой шлях да яго, а таксама прачытае ўласныя вершы. Можна рыхтаваць пытанні.

Сардэчна запрашаем! Таксама клічце сяброў і прыносьце слодычы да гарбаты;-)

comments powered by Disqus